VI адкрыты раённы фестываль радыёкіраваных мадэляў «Бераставіца запрашае сяброў»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
VI адкрыты раённы фестываль радыёкіраваных мадэляў «Бераставіца запрашае сяброў»

VI адкрыты раённы фестываль радыёкіраваных мадэляў «Бераставіца запрашае сяброў»

Вял. Берастовіца , Фэст 11 - 13 Жнiўня 2017

Ужо ў шосты раз удзельнікаў з розных куткоў нашай краіны, а таксама гасцей з Расіі збярэ адкрыты фестываль радыёкіраваных мадэляў «Бераставіца запрашае сяброў». Прыгожае поле для палётаў і выдатная атмасфера абяцаюць не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў мерапрыемствы бо на фестывалі ёсць магчымасць не толькі прадэманстраваць свае дасягненні ў галіне авіямадэлявання, пагутарыць з аднадумцамі, але і проста адпачыць на прыродзе.

    У праграме свята:
  • Выстава мадэляў удзельнікаў фестывалю;
  • Спаборніцтвы па паветраным баі ў рамках этапу Кубка Беларусі ў класе «Саюз-500»;
  • Паказальныя выступленні суднамадэлістаў і палёты гідрасамалётаў, 3D верталётаў і самалётаў, парапланаў і радыёкіраванага паветранага шара;
  • Майстар-класы па асновах кіравання авіямадэлямi;
  • Выступленне калектыву аматарскай творчасці ДУК "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  • Конкурсна-забаўляльная праграма;
  • Актыўны адпачынак «Лазертаг»;
  • Дзіцячы гульнявы гарадок;
  • Дыскатэка.

Месца: г.п. Вялікая Бераставіца, Гродзенская вобласць (дакладней - поле паблізу в. Iвашкаўцы, побач зона адпачынку і возера Iвашкаўцы)
Час: 11-13 жніўня 2017 г.

    Жадаеце ўсталяваць PWA

    favicon

    Ekskursii.by

    browser icon

    Google Chrome