Адкрыты раённы фестываль польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень14Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Адкрыты раённы фестываль польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст»

Адкрыты раённы фестываль польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст»

Вял. Берастовіца , Фэст 25 Чэрвеня 2017

25 чэрвеня 2017 г. у аграгарадку Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна пройдзе Адкрыты раённы фестываль польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст».

Свята праводзіцца штогод з мэтай захавання і развіцця польскіх традыцый. Аграгарадок, дзе пражывае вялікая колькасць этнічных палякаў, зноў пагрузіцца ў асаблівую атмасферу польскай культуры і яднання з блізкімі па духу людзьмі.
Фестываль ажыўляе аграгарадок, напаўняе яго музыкай і весялосцю. Творчыя калектывы і артысты самадзейнасці дзеляцца сваёй творчасцю, арганізуюцца шматлікія выставы, Эйсмантаўскі падворак «Заможны фальварак» запрашае адведаць нацыянальныя польскія стравы.

Традыцыйна праграма фестывалю ўключае наступныя мерапрыемствы:

  • імша «За яднанне народаў» у касцёле Дзевы Марыі;
  • выстава-продаж «Горад майстроў»;
  • выстава карцін;
  • выстава музейных экспанатаў;
  • выстава польскай кнігі;
  • чытанне польскіх вершаў навучэнцамі Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы;
  • выступленні творчых калектываў.

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя павільёны, дзіцячыя атракцыёны.

Месца: а/г Вялікія Эйсманты, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобл.
Час: 25 чэрвеня 2017 г.

    Выберыце, дзе працягнуць

    favicon

    Ekskursii.by

    browser icon

    Google Chrome