XXIX Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (з 9 па 12 студзеня 2017 г.)

Усе падзеі
XXIX Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (з 9 па 12 студзеня 2017 г.)
Брэст, Фэст

12 Снежня 2016 - 9 Студзеня 2017

XXIX Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (з 9 па 12 студзеня 2017 г.)

Галоўнай пляцоўкай «Студзеньскіх музычных вечароў», па традыцыі стане Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Там пройдуць чатыры вялікіх музычных вечара. Акрамя таго, два дзённых канцэрту з удзелам артыстаў з Польшчы, Беларусі, Францыі, Кітая і Карэі адбудуцца ўБрэсцкім музычным каледжы.
Усяго ў фестывалі запланаваны ўдзел каля 200 артыстаў з 11 краін, сярод якіх як вядомыя майстры класічнай сцэны, так і маладыя музыканты. У прыватнасці, у Брэсце чакаюць Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, прыму Марыінскага тэатра, народную артыстку Расіі Вольгу Барадзіну (мецца-сапрана), «караля рамансаў», народнага артыста Расіі Алега Пагудзіна. Слухачам будуць прадстаўлены шэдэўры заходнееўрапейскай, рускай і беларускай музыкі. Многія творы на «Студзеньскіх музычных вечарах» прагучаць упершыню.
Прыемная навіна - адзін з фестывальных канцэртаў Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» будзе праходзіць і ў горадзе-спадарожніку Брэста Жабінцы. Фестывальны канцэрт з удзелам запрошаных артыстаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў з Беларусі, Казахстана і Нідэрландаў у адзін з дзён музычнага форуму плануецца правесці ў гарадскім Доме культуры.
Завершыць праграму фестывалю ўжо традыцыйны, але не менш доўгачаканы Калядны баль.

Месца: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, г. Брэст, вул. Леніна, 21
Час: 9-12 студзеня 2017 г.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome