Расонскі музей на партале ekskursii.by
Навіны Горада
19-Сакавiка-2015
Экспазіцыі музея прысвечаны гісторыі адукацыі і подзвігам брацкага партызанскага краю.
У час Вялікай Айчыннай вайны на Расоўшчыне дзейнічаў другі - партызанскі - фронт. Рускія, беларусы, латышы, літоўцы - аб\'яднанымі сіламі наносілі фашысцкім захопнікам зруйнавальныя ўдары. Аб сумеснай барацьбе і дружбе байцоў чатырох народаў распавядаюць экспазіцыі Музея баявой садружнасці. Матэрыялы і дакументы знаёмяць з подзвігамі савецкіх воінаў ў абарончых баях на паўночным захадзе Беларусі, з гераічнымі эпізодамі бітваў пад Масквой, на Волзе, пад Курскам і Арлом, у перыяд вызвалення нашай рэспублікі і паняволеных народаў Еўропы ад фашысцкіх захопнікаў, удзельнікамі якіх былі ўраджэнцы Расонскага раёна.
Азнаёміцца з апісаннем і экспазіцыямі музея можна тут, паглядзець іншыя славутасці Рассон можна ў апісанні горада.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.