Музей Бялыніцкага СВК Калгас Радзіма на партале Ekskursii.by
Навіны Горада
10-Снежня-2014
На партале Ekskursii.by адкрыўся новы аб\'ект – Музей Бялыніцкага СВК «Калгас Радзіма». Музей знаходзіцца ў аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Музей складаецца з чатырох стацыянарных залаў і карціннай галерэі. У калекцыі музея захоўваецца каля тысячы экспанатаў, сярод якіх сапраўдныя дакументы і фатаграфіі, баявыя і працоўныя ўзнагароды ветэранаў вайны і працы, рарытэтныя прадметы, якія адносяцца да пэўнага часовага перыяду. Выставачныя залы і стэнды знаёмяць не толькі з гісторыяй мястэчка Вішоў, але і з людзьмі, якія ўнеслі пэўны ўклад у станаўленне сучаснага СВК Калгас «Радзіма»
Акрамя таго, уся сабраная інфармацыя акумулюецца ў інфармацыйным кіёску, пахадзіўшы па віртуальнай прасторы якога, кожны жадаючы мае магчымасць самастойна азнаёміцца з перыядам гісторыі роднага краю, якія яго цікавяць.
Падрабязней азнаёміцца з музеем Бялыніцкага СВК Калгас «Радзіма» вы можаце на партале Ekskursii.by, а адправіць заяўку на экскурсію можна ўжо зараз.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.