Навагоднія святы з Ekskursii.by
Навіны Горада
30-Кастрычнiка-2014
- пара ўжо зараз задумацца пра навагоднія святы 2015 і спланаваць сваё вандраванне да Дзядулі Марозу. Мы падабралі для Вас самыя цікавыя месцы ў Беларусі, дзе можна сустрэцца з казкай і атрымаць прыемныя падарункі ад Дзядулі.
Першае месца па папулярнасці і наведвальнасці ў перыяд Навагодніх святаў традыцыйна займае Маёнтак Беларускага Дзеда Марозу ў Белавежскай пушчы. Сустрэча з галоўным Дзедам Марозам краіны будзе дапоўнена наведаннем найбуйнага ў краіне музея прыроды і прагулкай па экскурсійных вальерах з дзікімі жывёламі на чале з гаспадаром лесу Белавежскім зубром.
Цэнтр экатурызму «Станькава» - выдатная магчымасць, для тых, каму досыць працяглае падарожжа ў Белавежскую пушчу не пад сілу, падарыць радасць сабе і сваім дзецям. Цэнтр знаходзіцца ўсяго ў 40 км ад Мінска і ў навагодні перыяд прапануе анімацыйную праграму «Станькаўскага лесу дзівы». Гасцей чакае прадстаўленне з удзелам Дзеда Марозу і Снягуркі, карагоды ля елкі.
Маленькіх гасцей і іх бацькоў вітае Магілёў. У навагодняй праграме - калядныя забавы і вандраванне па навагодняй планеце, знаёмства са святочнымі традыцыямі розных краін.
Правесці зімовае свята ў традыцыйнай атмасферы беларускага сяла, паўдзельнічаць у абрадавых мерапрыемствах, паспытаць куцці запрашае музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы».
Дэталёвую інфармацыю аб гэтыя і іншыя навагоднія праграмы, іх кошт Вы знойдзеце на беларускім экскурсійным партале Ekskursii.by, а пакінуць заяўку на баняваннi экскурсіі, што спадабалася, можна ўжо зараз.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.