Масленіца ў Дудутках

Навіны Горада
Масленіца ў Дудутках

21-Лютага-2014

Экскурсійны аддзел ПНВУП \"Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму\" запрашае:
1 сакавіка ў Музей старадаўніх народных рамёстваў Дудуткі адзначыць Масленіцу і вызваліць Вясну з зімовага палону!

ас чакаюць шляхецкія забавы (стральба з лука, перацягванне каната, валоданне баявой сякерай і мячом, падарункі на масленічным слупе і інш.), вясёлыя народныя гульні, традыцыйныя песні і танцы, карагоды. Жадаючыя змогуць пакатацца на конях, набыць сувеніры ў рамесных майстэрнях (ганчарная, дрэваапрацоўкі, салома- і лазапляцення, ткацтва, кузня). А ў завяршэнне свята адбудзецца абрадавае спальванне пудзіла «Зімы».
Ну і якая ж Масленіца без традыцыйных бліноў! Вы можаце пакаштаваць гарачыя бліны, дранікі і шашлыкі пад адкрытым небам, а ў кафэ «Дудуткі» і «Карчма» Вам прапануюць стравы беларускай нацыянальнай кухні (калдуны, хатнія каўбаскі, мачанку і інш.).

Не выпусціце магчымасць весела і ярка сустрэць доўгачаканую Вясну!

Падрабязней азнаёміцца з праграмай экскурсіі «Дудуткі» можна на Беларускім экскурсійным партале Ekskursii.by, а адправіць заяву на яе можна ўжо цяпер.

Апошнія навіны «»

Віншуем з Раством Хрыстовым!

07-Студзеня-2025

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
Віншуем з Новым 2025 годам!

31-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Новага 2025 года!
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
Віншуем з Раством Хрыстовым!

25-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome