Магчымасць атрымаць ўязныя візы ў аэрапорце
Навіны Горада
23-Жнiўня-2013
З 22 жніўня 2013 г., у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 725 аб унясенні змяненняў у Візавыя правілы Рэспублікі Беларусь, усе замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, маюць магчымасць атрымання ўязных віз у аэрапорце.
Для афармлення візы неабходна загадзя падаць дакументы візавай падтрымкі ў арыгінале ва Упраўленне па пытаннях ўезду Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (УПУ ГКУ МЗС РБ):
- для афармлення кароткатэрміновых уязных віз - не пазней, чым за 3 працоўныя дні да мяркуемай даты прыбыцця замежніка;
- для афармлення доўгатэрміновых ўязных віз - не пазней, чым за 5 працоўных дзён да мяркуемай даты прыбыцця замежніка.
У сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям\'і замежнага грамадзяніна дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадастаўлены ў момант звароту замежніка за візай.
Дакументы візавай падтрымкі ў УПУ ГКУ МЗС РБ можна прадастаўляць самастойна альбо па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб афармленні віз у Рэспубліку Беларусь можна азнаёміцца на партале www.belarus-online.by у раздзеле Візы.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.