VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»
Навіны Горада
12-Жнiўня-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 17 жніўня 2024 года на VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе!
Традыцыйна ў фэставых імпрэзах возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 4 раёны Брэсцкай (Іваноўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і г.Пінск) абласцей.
У рамках фэсту адбудуцца выступы аўтэнтычных калектываў, конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня - 2024», абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна», выстава «Паляванне і рыбалоўства», конкурс «Найдужэйшы паляшук», тэматычная лакацыя «Палессе – партызанскі край» і кінатэатр на вольным паветры, ЭтнаЗоаФэст, творчая сустрэча з пісьменнікамі, дыялогавая пляцоўка па развіцці турызму, вечаровая моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма і гала-канцэрт II адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоў», феерверк і інш.
Будзе арганізавана праца падворкаў кожнага палескага рэгіёна «Беларускі год – святаў карагод».
Для наведвання Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» вы можаце замовіць індывідуальную экскурсію «Тураў ― Ляскавічы». Для гэтага звяжыцеся з намі па тэлефоне ці напішыце ў зручны мэсанджар.
Апошнія навіны «Тураў - Ляскавічы»
19-Верасня-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 21 верасня 2024 года на дзіўнае свята сыру. Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе!
13-Ліпеня-2024
Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана.
25-Студзеня-2023
Экскурсійны партал Ekskursii.by і Прыпяцкі нацыйны парк у рамках экскурсіі Тураў - Ляскавічы запрашаюць усіх ахвотнікаў наведаць фестываль «Ноч Воўкаў», якое пройдзе 4-5 лютага 2023 года. Мерапрыемства абяцае быць цікавым, не прапусціце!