Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
Навіны Горада

04-Красавiка-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
«Саракі» – свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень веснавога раўнадзенства. Магчыма, менавіта «Саракі» былі самым старажытным святам сустрэчы новага года, якое захавалася ў беларускай культуры ў наш час. «Саракі» сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе характэрныя рысы веснавой абраднасці – матывы пачатку года, культу продкаў, а таксама ачышчальную і ахоўную магію. Галоўным сімвалам свята з’яўляюцца птушачкі-жавароначкі, якія, па ўяўленнях нашых продкаў, і прыносілі з выраю веснавое сонца.
Наведаць мерапрыемства «Саракі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.
Апошнія навіны «Строчыцы»

07-Лютага-2025
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць вас 1 сакавіка 2025 года на яскравы і незабыўны фэст, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны – «Масленіцу-2025». Вас чакае насычаная праграма, якая перанясе вас у мінулае і дазволіць акунуцца ў атмасферу сапраўднай вясковай Масленіцы.

31-Ліпеня-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.

23-Жнiўня-2023
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.