Дыпрыз-парк запрашае на масленічныя гулянні

Навіны Горада
Дыпрыз-парк запрашае на масленічныя гулянні

07-Сакавiка-2024

Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае ўсіх ахвотнікаў на Масленіцу 16 і 17 сакавіка 2024 года! Акуніцеся ў атмасферу Масленіцы з традыцыйнымі іграмі і забавамі, тэматычнымі гуляннямі і конкурсамі, выдатнай беларускай песняй і флэшмобамі з народнымі танцамі.

Незабыўныя, вясёлыя, актыўныя выходныя можна правесці ў парку жывёл «Дыпрыз». 16 і 17 сакавіка тут пройдуць масленічныя гулянні, на якія Вам дакладна варта трапіць!

Святочны кірмаш, майстар-класы, выступленні артыстаў, святочныя частункі і бяспройгрышная латарэя - усё гэта і шмат іншае чакае гасцей парка.
Кульмінацыяй імпрэзы стане спальванне пудзіла «Зімы» у лясным парку - пасля такога вясна дакладна прыйдзе!

Не выпусціце магчымасці стаць часткай вялікага свята ў парку жывёл «Дыпрыз»!

Навагодняя казка «Па той бок люстэрка» ў парку жывёл «Дыпрыз»

29-Лiстапада-2023

Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае ўсіх жадаючых у навагоднюю казачную прыгоду «Па той бок люстэрка», што пройдзе з 22 снежня 2023 года па 7 студзеня 2024 года. Кожны адкрые для сябе гэты дзіўны свет, дзе мары становяцца рэальнасцю, а чараўніцтва ахутвае кожны куток!

Магія Гары Потэра ў парку жывёл «Дыпрыз»

27-Кастрычнiка-2023

Парк жывёл «Дыпрыз» напоўніцца магіяй Гары Потэра 4 лістапада 2023 года. Кожны жадаючы зможа сустрэцца з любімымі чараўнікамі і адчуць магію Хогвартса.

Дзень адчыненых дзвярэй у парке жывел «Дыпрыз»

13-Красавiка-2023

Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае ў госці на Дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе 4 мая 2023 года ў 12:00. Гэта ідэальная магчымасць пазнаёміцца з паркам бліжэй, убачыць розных жывёл і назапасіцца энергіяй на доўгі час!