Тур «Вялесава ноч» у Бярэзінскі біясферны запаведнік

Навіны Горада
Тур «Вялесава ноч» у Бярэзінскі біясферны запаведнік

28-Верасня-2023

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае з 28 па 29 кастрычніка 2023 года акунуцца ў свет славянскай міфалогіі і наведаць святочны тур «Вялесава ноч»

Вялесава Ноч – гэта славянскі Хэлоўін. Лічыцца, што менавіта тым часам уся жывая прырода апускаецца ў сон, і менавіта ў гэтую ноч злыя і добрыя духі могуць гуляць сярод людзей.

    Вас чакае:

  • засяленне ў ГК «Сергуч»;
  • стварэнне лялькі-абярэга сваімі рукамі;
  • экскурсія ў Музеі міфалогіі;
  • падарожжа ў Край Міфаў;
  • міфалагічны квэст;
  • розныя конкурсы, актыўнасці і пачастункі.

У вас будзе магчымасць пагадаць на сваю будучыню і больш даведацца пра міфічных жыхароў лесу.

Больш падрабязна азнаёміцца з коштам і ўмовамі пражывання ў гасцінічных комплексах «Сергуч» і «Плаўна» можна на іх старонках.

Навагодняя казка ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

11-Снежня-2023

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае дарослых і дзяцей наведаць экскурсійна-анімацыйную праграму «Навагодняя казка ў Бярэзінскім», якая будзе праходзіць з 8 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года.

Тур «Восеньская прыгода» ў Бярэзінскі біясферны запаведнік

14-Кастрычнiка-2023

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае ўсіх жадаючых у нестандартны двухдзённы тур «Восеньская прыгода», які пройдзе ў першыя і самыя доўгія святочныя выходныя – з 5 па 6 лістапада 2023 года.

Купалле на беразе запаведнага возера Плаўна

06-Ліпеня-2022

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае Вас 9 ліпеня 2022 года на Купалле на беразе запаведнага возера Плаўна. Не выпусці шанец правесці самую містычную ноч у годзе ў самым экалагічна чыстым месцы краіны!