Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў!» па Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
Навіны Горада
18-Ліпеня-2023
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае 22 ліпеня 2023 года у займальнае падарожжа ў свет птушак, дзікай прыроды і археалогіі. Самая яркая арніталагічная экскурсія гэтага лета пройдзе ўжо ў гэтыя выходныя!.
Назіранне за птушкамі – адно з захапляльных і ўражлівых заняткаў. Вас чакае насычаная праграма:
- назіранне ў біноклі і падзорную трубу за самай маляўнічай птушкай Беларусі – залацістай жмуркай.
- назіранне за гняздом чорнага бусла і яго насельнікамі;
- знаёмства з іншымі птушкамі Нацыянальнага парка;
- удзел у кальцаванні птушак разам з арнітолагамі ў палявым лагеры;
- выпусканне птушак пасля кальцавання;
- прагулка па Палескіх «Мальдывах» – пясчаных выдмах;
- пошук археалагічных артэфактаў перыяду неаліту;
- купанне ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў;
- фотапаляванне на балотных чарапах;
- пераправа на пароме праз Прыпяць у Дарашэвічах;
- праезд праз поймавыя дубровы і лугі.
Вы можаце не толькі даведацца сакрэты беларускай прыроды, але і ўбачыць самыя выдатныя яе куткі. Акрамя самой экскурсіі, Вы зможаце прагуляцца па старым возеры і выкупацца ў ім, здзейсніць паромную пераправу ў Дарашэвічах, а таксама пагутарыць з прафесійнымі арнітолагамі!
Апошнія навіны «Сафары на Прыпяцкім Полессі»
16-Снежня-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ў навагодні сафары-парк, 14 снежня 2024 года па 19 студзеня 2025 года, дзе вы пазнаёміцеся з Палескім Зюзям — Палескім Дзедам Марозам, яго прыгажуняй Унучкай і казачнымі персанажамі, зможаце акунуцца ў арыгінальную праграму «У гасцях у Палескага Зюзі» з казачнай атмасферай, танцамі, весялосцю, падарункамі і эмоцыямі.
22-Чэрвеня-2024
Сафары на Прыпяцкім Полессі і Ekskursii.by запрашаюць Вас на святкаванне свята Купалле разам! Самае галоўнае свята лета пройдзе 6 ліпеня 2024 года.
18-Лютага-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх жадаючых наведаць 9 сакавіка 2024 года святочнае мерапрыемства «Зіму праводзім, а вясну сустракаем!», прымеркаванае да свята Масленіца!