Пошук
Масленіца ў краіне МаліВур!
Навіны Горада
13-Лютага-2023
Краіна МаліВур запрашае Усіх ахвочых сустрэць вясну разам! З 20 па 26 лютага 2023 года пройдзе «Масленіца», на якой Вас чакае мноства цікавых забаў.
Эльфы разам з гасцямі спрабуюць абудзіць вогнедышнага дракона, якога злы вядзьмак Глоган усыпіў, каб перашкодзіць прыходу Вясны ў казачную краіну. Бабуля Халадуся дапамагае Глогану, каб Зіма засталася на цэлы год. І менавіта Вы можаце дапамагчы Эльфам і прыходу Вясны.
Вас чакае:
- Казачнае прадстаўленне;
- Пачастунак, аладкі ад бабулі Гэлі і гарбату;
- Знаёмства з побытам Дабравітаў, жыхароў казачнай краіны;
- Наведванне казачнай альтанкі;
- Наведванне домікаў на дрэвах;
- Катанне на тарзанцы, каруселі;
- сэлфі, фота лакацый.
Не выпусціце магчымасць добра правесці час і паспрабаваць смачныя пачастункі!
Вы можаце наведаць імпрэзу «Масленіца» пакінуўшы заяўку тут.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Новага 2025 года!
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.