Навіны : Адкрыццё вартавой вежы на Юр\'евай гары

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3
Экскурсія Заслаўе - Крэва - Гальшаны

Адкрыццё вартавой вежы на Юр'евай гары

12-Лiстапада-2022
5 лістапада ў Крэва адбылося ўрачыстае адкрыццё вартавой вежы на Юр'евай гары. Зараз гэта месца даступнае для наведвання турыстамі. З дзесяцімятровай вежы адкрываецца выдатны від на наваколлі.

Наагул да нашага часу дайшла толькі частка гістарычнага падмурка, на яго аснове і была пабудавана новая вежа. Зараз усярэдзіне вежы экспануецца частка даўнейшага падмурка XIV стагоддзя.

На 10-мятровую вежу можна ўстаць па ўнутраных усходах. Дрэва састарылі і апрацавалі адмысловым матэрыялам, каб абараніць ад кліматычных уплываў.

Наведаць вежу можна ў рамках экскурсіі «Заслаўе - Крэва - Гальшаны».
Забраніраваць экскурсію