Новая экскурсія - Сафары на Прыпяцкім Палессі
Навіны Горада
29-Красавiка-2022
Беларускае Палессе – клічны і зваблівы да сябе край. Этнаграфічны рэгіён у якім трэба пабываць кожнаму.
Падчас экскурсіі Вы наведаеце музеі прыроды нацыянальнага парка, дзе вялікая экспазіцыя адкрые таямніцы багатай жывёлы і расліннага свету Палесся. А таямніцы спрадвечнага побыту адкрыюцца ў тэматычнай зале этнаграфіі Палескага краю, у «хаце Палешука» і ў зале археалогіі.
А далей за экскурсантаў чакае «Сафары-парк» - гэта дзіўнае месца, дзе алені, лані, казулі, дзікі вольна гуляюць па спецыяльна адведзенай пляцоўцы лесу, пакуль госці назіраюць за імі з акна сафары-цягніка.
Дэталёвей азнаёміцца з праграмай экскурсіі можна на сайце Ekskursii.by, а адправіць заяву на браніраванне можна пяройдучы па спасылцы.
Апошнія навіны «Сафары на Прыпяцкім Полессі»
16-Снежня-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ў навагодні сафары-парк, 14 снежня 2024 года па 19 студзеня 2025 года, дзе вы пазнаёміцеся з Палескім Зюзям — Палескім Дзедам Марозам, яго прыгажуняй Унучкай і казачнымі персанажамі, зможаце акунуцца ў арыгінальную праграму «У гасцях у Палескага Зюзі» з казачнай атмасферай, танцамі, весялосцю, падарункамі і эмоцыямі.
22-Чэрвеня-2024
Сафары на Прыпяцкім Полессі і Ekskursii.by запрашаюць Вас на святкаванне свята Купалле разам! Самае галоўнае свята лета пройдзе 6 ліпеня 2024 года.
18-Лютага-2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх жадаючых наведаць 9 сакавіка 2024 года святочнае мерапрыемства «Зіму праводзім, а вясну сустракаем!», прымеркаванае да свята Масленіца!