Навіны : Экскурсія для школьнікаў на восеньскія канікулы 2021

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3

Экскурсія для школьнікаў на восеньскія канікулы 2021

21-Кастрычнiка-2021
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапаноўвае правесці Восеньскія канікулы 2021 цікава, весела і пазнавальна! Для юных экскурсантаў мы падрыхтавалі вялікую колькасць размаітых па тэматыцы экскурсій, падчас якіх дзеці бліжэй пазнаёмяцца з галоўнымі выбітнасцямі і цікавымі месцамі Беларусі. Выбірайце куды менавіта адправіцца ў гэты раз!

Усімі чаканыя першыя канікулы ў гэтым навучальным годзе ўжо зусім хутка! Самы час харашэнька адпачыць і напоўніцца энергіяй для паспяховага працягу навучання. А што, як не падарожжы, прыносяць нам станоўчыя эмоцыі і натхненне на новыя здзяйсненні?

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапаноўвае наведаць цікавыя і пазнавальныя аднадзённыя экскурсіі для школьнікаў, якія пэўна згуртуюць калектыў, бо супольнае баўленне часу і адпачынак заўсёды спрыяльна сказваецца на ўзаемаадносінах.

Усе экскурсіі для зручнасці мы падзялілі на катэгорыі, засталося толькі вызначыцца, якая тэматыка Вам бліжэй:

  • экскурсія на вытворчасць;
  • ваенна-патрыятычная экскурсія;
  • прыродная экскурсія;
  • архітэктурна-гістарычная экскурсія;
  • этнаграфічная экскурсія;
  • экскурсія з анімацыяй.

Зрабіце свой выбар! Правядзіце незабыўныя канікулы, якія дапамогуць пашырыць кругагляд. Камфортны транспарт, прафесійны атэставаны гід і выдатныя ўражанні чакаюць Вас! І прыемны бонус: - на кожныя 10 дзіцячых месцаў - 1 бясплатнае месца для настаўніка ці суправаджальніка!

Забраніраваць экскурсію