Дзень жывой археалогіі ў Белавежскай пушчы
Навіны Горада
24-Жнiўня-2021
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашаюць 28 жніўня 2021 года на мерапрыемства «Дзень жывой археалогіі», які пройдзе на тэрыторыі археалагічнага музея на вольным паветры!
У 2021 годзе Археалагічны музей на вольным паветры ізноў пашырыў сваю тэрыторыю. Да стаянак «Гарадзішча познага бронзавага, ранняга жалезнага веку», «Старажытнагерманскі падворак жалезнага веку», «Славянскае пасяленне ранняга сярэднявечча» далучыліся новыя экспазіцыі – стаянкі каменнага і бронзавага стагоддзяў. Зараз яго даследаванне можна пачаць з самых вытокаў, і ўбачыць, як жылі людзі яшчэ 13 тыс.гадоў да н. э.! Тут вы зможаце стаць часткай гісторыі, акунуцца ў мінулае і ўбачыць побыт народаў, што раней насялялі Белавежскую пушчу. У музеі пададзены прадметы побыту, прылады працы, жыллё і віды дзейнасці старажытніка. Абсалютна кожны знойдзе для сябе нешта новае і цікавае!
У праграме мерапрыемства:
- Займальная экскурсія з гістарычным інтэрактывам!
- Рэканструкцыя бою ранняга сярэднявечча, двубоі «Сам-насам», двубой «Ваўчарня», тэатралізаваная пастаноўка на Гарадзішчы!
- Стральба з лука і кіданне дзіды!
- Майстар-класы па старажытных рамёствах і здабычах (апрацоўка краменя і косткі, ляпная кераміка, стварэнне посуду па тэхналогіі выпальвання, вырабаў з кары, ткацтва і інш.)!
- Выступ творчых калектываў!
- Частаванне ўсіх гасцей ЮХАЙ! Выязны гандаль і продаж сувеніраў!
Наведаць мерапрыемства «Дзень жывой археолагі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Белавежская пушча», адправіць заяўку на якую можна ўжо цяпер.
Апошнія навіны «Белавежская пушча»
20-Жнiўня-2024
У самым канцы лета, 24 жніўня 2024 года, Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх жадаючых на ўнікальную падзею — «Дзень жывой археалогіі», які падорыць незабыўнае падарожжа ў мінулае і раскрые сакрэты старажытных рамёстваў і звычаяў.
01-Ліпеня-2024
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з самых яркіх і старажытных славянскіх святаў, якое сімвалізуе летняе сонцастаянне, красаванне і ўрадлівасць. Таму, калі вы яшчэ не забраніравалі індывідуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, паспяшаецеся хутчэй гэта зрабіць.
27-Сакавiка-2024
Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям\'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам!