Камаедзіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
Навіны Горада
29-Сакавiка-2021
«Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Нашы продкі спрадвеку імкнуліся захоўваць гармонію паміж светам жыцця чалавека і арэалам бытавання жывёл. Таму і нядзіўна, што ўдзельнікамі многіх важных святаў гадавога цыклу станавіліся жывёлы. «Камаедзіца» - гэта водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання, калі абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. На свята гатавалі і спажывалі гарохавую кашу - так званыя «камы» (адкуль і пайшла назва свята), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.
Таксама ёсць меркаванне, што свята магло быць прысвечана Вялесу, бо яго культ дастаткова набліжаны да культа мядзведзя, як гаспадара жывёл. Мядзведжую лапу ў усходніх славян нават выкарыстоўвалі як амулет, які бароніць хатніх жывёл.
Але з XIX ст. свята страціла ранейшы сэнс і стала проста традыцыйнай забавай.
У Музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце пабачыць захаваўшыеся рытуалы, паслухаць беларускія паданні пра мядзведзя, паглядзець выставу пра пчалярства і патанцаваць.
Мерапрыемства пройдзе ў сектары «Падняпроўе», дзе былі вялікія лясныя масівы, у якіх вялося шмат мядзведзяў, якія часам шкодзілі свойскую жывёлу, выклікалі страх у людзей.
Вас чакае:
- экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
- расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
- беларускія народныя гульні і забавы;
- майстар-клас па беларускіх народных танцах;
- частаванне гарохавай кашай.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчме», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Выслаць заяўку на арганізацыю экскурсіі ў Строчыцы для сваёй групы на любы дзень можна тут >>
Апошнія навіны «Строчыцы»
31-Ліпеня-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
04-Красавiка-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
23-Жнiўня-2023
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.