Масленіца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
Навіны Горада
04-Сакавiка-2021
Усе традыцыі гэтага свята злучаны з народнымі абрадамі, забавамі і частункамі - і ўсё гэта чакае Вас у Бярэзінскім запаведніку. Неймаверная і вясёлая атмасфера свята зарадзіць энергіяй і яркімі эмоцыямі!
Апроч вулічных гулянняў, дзе Вас чакае частаванне блінамі і гарбатай, Вы зможаце наведаць вальеры з жывёламі, дзе можна ўбачыць магутнага зубра, грацыёзных аленяў, вытанчаную казулю, асцярожную рысь, ваўкоў, мядзведзяў, лісіцу. Яшчэ ёсць заапарк свойскай жывёлы, дзе жывуць козы, авечкі, трусы, поні і свойскія птушкі.
А для любіцеляў невялікага экстрыму прадугледжана падарожжа «з вецярком» на санях або брычцы, якое прывядзе ў захапленне і дарослых, і дзяцей.
Адпраўляйцеся святкаваць Масленіцу ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, а яшчэ лепш, уладкуйце сабе адпачынак на некалькі дзён у адным з аб\'ектаў адпачынку гэтай запаведнай зоны.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.