Адкрыццё сезона ў Маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Навіны Горада
21-Лiстапада-2019
Успомніце, з якім трапятаннем у дзяцінстве Вы чакалі сустрэчы з Дзядулем Марозам і як чакалі яго падарункаў. А якія цёплыя эмоцыі і ўспаміны навяваюць Вам дзіцячыя здымкі з Дзедам Марозам? Гэта адно з самых лепшых успамінаў дзяцінства, ці не праўда? Выканаць дзіцячую мару і падарыць дзіцяці сустрэчу з сапраўдным Дзедам Марозам і Снягуркай дапаможа беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by!
7 снежня 2019 года ў Маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята «Белавежская пушча - сталіца Новага года», наведаць якое змогуць удзельнікі экскурсіі «Белавежская пушча і Маёнтак Дзеда Марозу».
Шпацыр па зімовай Белавежскай пушчы, знаёмства з яе сімвалам - магутным зубрам і іншымі насельнікамі пушчы ў дэманстрацыйных вальерах, смачны і сытны абед, а таксама экскурсія ў рэзідэнцыю беларускага Дзеда Марозу, дзе госцяў чакае:
- сустрэча са Снягуркай і Дзедам Марозам;
- «цудафікацыя» - візуалізацыя цудаў Дзеда Марозу;
- урачыстая цырымонія запальвання першых навагодніх агнёў;
- выступленне музычных калектываў;
- салодкі падарунак кожнаму госцю;
- фотозона.
Спяшайцеся запісацца на асаблівую экскурсію «Белавежская пушча і Маёнтак Дзеда Мароза» 7 снежня! Стварыце святочны настрой перадпачаткам Новага года 2020!
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.