Зніжка 10% на Навагодні тур на базах адпачынку Дрывяты, Золова, Леошкі
Навіны Горада
14-Лiстапада-2019
У гэтым годзе нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» здзіўляе сваёй шчодрасцю! Пры набыцці Навагодняга тура да 9 снежня 2019 года Вы атрымліваеце зніжку 10%. Унікальная магчымасць правесці Навагоднія святы ў адным з куткоў Рэспублікі Беларусь у выдатнай кампаніі. Засталося толькі вызначыцца, куды менавіта Вы паедзеце?
База адпачынку «Золава» - кампактная і ўтульная, выдатна падыдзе для сямейнага адпачынку ў гармоніі з прыродай. Тут Вас чакае Навагодні банкет, экскурсіі, майстар-класы і Калядная вячэра.
База адпачынку «Леошкі» - падыдзе аматарам «натуральнага» інтэр\'еру і ўтульнасці, а таксама надзвычай прыгожай прыроды. Вас чакае Навагодні банкет у катэджах, віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі, традыцыйная вячэра з куццёй, займальныя экскурсіі па Паазер\'і, майстар-класы, наведванне вальераў з дзікімі жывёламі і многае іншае.
База адпачынку Дрывяты - самая вялікая з прадстаўленых баз, так што калі Вы жадаеце знайсці як мага больш новых знаёмстваў - Вам адназначна сюды! Вас чакаюць экскурсіі, майстар-класы, забаўляльныя праграмы, святочны Навагодні банкет і Калядная вячэра.
Усё, што Вам засталося зрабіць для выдатнай сустрэчы Новага года 2020 - гэта выбраць аб\'ект адпачынку і забраніраваць яго па прыемнай цане!
Паспяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!
Азнаёміцца з іншымі прапановамі на святочны перыяд можна ў раздзеле Новы год 2020.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.