Пошук
Экскурсія ў сафары-парк і маёнтак Дзеда Мароза ў Прыпяцкім Нацыянальным парку
Навіны Горада
12-Лiстапада-2019
Гэтай зімой усім наведвальнікам Прыпяцкага Нацыянальнага парку падаецца ўнікальная магчымасць выпрабаваць на сабе сапраўдны cафары-тур па парку дзікіх жывёл. На тэрыторыі парку можна сустрэць усе віды капытных жывёл, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі - кабаноў, аленяў, казуль, зубраў, ласёў, а таксама баброў, зайцаў, арланаў, буслаў і іншых. Падчас экскурсіі гасцей чакае сустрэча не толькі з дзікімі жывёламі, але і з казачным Лясным Ведзьмаком і сапраўднымі Бабай Ягай і Кікімарай.
Але гэта яшчэ не ўсё! Пасля назіранняў за жывёламі Вы адправіцеся ў маёнтак Дзеда Мароза, дзе Вас сустрэне незвычайна прыгожая навагодняя елка, Дзядуля Мароз, Снягурка і любімыя героі казак. Тут Вы зможаце паспрабаваць смачныя стравы і гарачыя напоі, пасмажыць сала на кастрыцы і запекчы бульбу ў вуглях, а таксама пакласці ў паштовую скрыню пісьмо з самымі запаветнымі пажаданням, якое абавязкова патрапіць да Дзеда Мароза!
Працягласць экскурсіі складае 3 гадзіны.
Калі ж Вы захочаце падоўжыць свой адпачынак ва ўнікальным кутку палескай прыроды, Вы зможаце забраніраваць сабе пражыванне ў адным з самых папулярных тут месцаў адпачынку: турыстычным комплексе «Дарашэвічы» ці гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю».
Апошнія навіны «»
11-Мая-2024
13-14 мая 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь выхадныя дні. Просім Вас звярнуць увагу на графік працы нашага прадпрыемства.
07-Студзеня-2024
Няхай з гэтым светлым святам у дом прыйдуць шчасце, дабро, здароўе, дабрабыт, дастатак, гармонія. Новых здзяйсненняў і поспехаў у пачынаннях. Няхай здзейсняцца запаветныя жаданні і мары!
31-Снежня-2023
Хай год ідучы будзе светлым, і прыносіць шмат дадатных эмоцый, здароўя, дастатку і ўсмешак на тварах родных і блізкіх людзей. Хай крыніца дабра і цяпла ў душы грэе Вас і Ваша атачэнне!