Асеннія канікулы 2019 у Беларусі
Навіны Горада
20-Верасня-2019
Асеннія канікулы – з\'яўляюцца самым сапраўдным святам для ўсіх школьнікаў, якому радуецца ўся дзетвара. Тым часам у дзяцей з\'яўляецца магчымасць трохі адпачыць і аднавіць сілы перад новай навучальнай чвэрцю. Адным са спосабаў па-сучаснасці добра адпачыць з\'яўляецца наведванне пазнавальных экскурсій, якія будуць асабліва займальнымі ў восеньскі час, дзякуючы спалучэнню яркіх фарбаў прыроды са знакавымі славутасцямі і цікавымі месцамі краіны.
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе настаўнікам і школьнікам правесці восеньскія канікулы весела і атрымаць яркія ўражанні! На працягу шматдзённых экскурсійных тураў юныя экскурсанты не толькі ўбачаць галоўныя славутасці і запаведнікі Беларусі, але і прымуць удзел у майстар-класах, пазнаёмяцца бліжэй з народнымі звычаямі і традыцыямі, наведаюць заводы і фабрыкі.
Юныя экскурсанты атрымаюць непадробнае задавальненне ад вандраванняў, наведаўшы сярэднявечныя замкі Міру і Нясвіжа, Мінск, Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу, музей пад адкрытым небам Дудуткі, завод БЕЛАЗ, Гродна і шматлікае іншае.
Падарыце дзецям незабыўныя канікулы, якія дапамогуць пашырыць кругагляд. Камфортны транспарт, прафесійны атэставаны гід і выдатныя ўражанні чакаюць Вас! І прыемны бонус: - на кожныя 10 дзіцячых месцаў - 1 бясплатнае месца для настаўніка ці суправаджальніка!
Азнаёміцца з варыянтамі экскурсійных праграм і іх коштам можна ў разделе Туры для школьнікаў у Беларусь.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.