Дзень Нараджэння беларускага тураператара ПНВУП Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму
Навіны Горада
09-Жнiўня-2019
9 жнiўня 2007 года ў Мінску было зарэгістравана прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», якое дзякуючы высілку кіраўніцтва і каласальнай праведзенай працы спецыялістаў ужо праз 2 гады атрымала ўзнагароду «Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь».
За 12 гадоў існавання беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» неаднаразова быў ганараваны вышэйшых узнагарод Рэспублікі Беларусь, а ў чэрвені 2017 года прадпрыемства было занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-эканамічнай дзейнасці.
Нашы ўзнагароды - паказчык зладжанай і выразнай працы ўсіх падраздзяленняў прадпрыемства, прызнанне высокіх дасягненняў і прафесіяналізму, якасці прадстаўляемых паслуг.
За гады плённай працы па збору інфармацыі аб аб\'ектах адпачынку Беларусі было знята дзясяткі тысяч фатаграфій і відэаролікаў, мы праехалі тысячы кіламетраў па тэрыторыі краіны, вынікі прадставілі на 7 спецыялізаваных інтэрнэт-парталах пра магчымасці адпачынку ў Беларусі з сэрвісам анлайн браніравання. Менавіта «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» першымі ў Беларусі распрацавалі сістэму анлайн-браніравання і ўкарані яе на свой першы інтэрнэт-партал Sanatorii.by пра адпачынак у санаторна-курортных арганізацыях Беларусі. Далей было адкрыта яшчэ 7 парталаў для браніравання экскурсий, базы адпачынку, гатэлі, трансфера, паляўнічых тураў і іншых паслуг.
Наша перавага - дакладная і поўная інфармацыя аб усіх відах адпачынку ў Беларусі, магчымасць анлайн браніравання і аплаты тураў 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень!
Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» і далей будзе пашыраць пералік прадастаўляемых паслуг, удасканальваць зручнасць карыстання парталамі і падаваць іх наведвальнікам першакласны якасны сэрвіс!
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.