Праграма выхаднога дня ў Палацы Радзівілаў
Навіны Горада
30-Чэрвеня-2018
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by паведамляе:
Музей-запаведник «Нясвіж» запрашае на праграму выхаднога дня ў Палац Радзівілаў! Вас чакаюць рыцары і тэатралізаваныя персанажы, а таксама займальная экспазіцыя аб\'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Кожную летнюю нядзелю - з 3 чэрвеня па 26 жніўня - госці Нясвіжскага палаца змогуць убачыць і паўдзельнічаць у захапляльнай праграме з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем!
Дух гісторыі і забаў захопіць Вас яшчэ ў цэнтральным двары замка: рыцары і тэатралізаваныя персанажы захопяць у інтэрактыве для дзяцей і дарослых. Далей - наведванне экспазіцыі, якая ўразіць Вас раскошай і атмасферай аўтэнтычнасці палаца ХVI- ХIХ стагоддзяў. А шчасліўчыкам нават пашанцуе станцаваць паланэз з князем і паслухаць гісторыі ад уладальніка замка ХVI стагоддзя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі .
Не прапусціце новыя прыгоды ў гасцінным Радзівілаўскім палацы strong> гэтым летам!
Азнаёміцца з пералікам экскурсій і тураў з наведваннем Нясвіжскага палаца Радзівілаў і праграмай экскурсіі «Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў» Вы можаце на адпаведных старонках сайта.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.