Карпаратыўны тур у Бярэзінскі біясферны запаведнік
Навіны Горада
19-Лiстапада-2017
Бярэзінскі біясферны запаведнік рады аб\'явіць аб запуску новага карпаратыўнага тура «Лясны турнір». Вас чакае займальнае падарожжа ў свет дзікай прыроды з элементамі захапляльнай гульні.
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае Вас наведаць новы трохдзённы карпаратыўны тур «Лясны турнір», падчас якога Вы наведаеце экскурсію на ўлонні дзікай прыроды, дзе даведаецеся пра таямніцы лесу; паглядзіце займальны і пазнавальны фільм аб Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Рызынкай тура стане гульня «Лясная Мафія», падчас якой удзельнікі змогуць прадэманстраваць свае дэдуктыўныя здольнасці, з дапамогай якіх неабходна вылічыць галоўных вінаватых - прадстаўнікоў мафіі.
Акрамя гэтага праграма тура ўключае ў сябе: вячэру-барбекю на адкрытым паветры, банкет і танцавальна-забаўляльную праграму.
Бярэзінскі біясферны запаведнік размешчаны ў Лепельскім, Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці і Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Бярэзінскі біясферны запаведнік атрымаў сусветную вядомасць як эталон некранутай, натуральнай прыроды. Унікальныя запаведныя першародныя лясы і шырокія сфагнавыя балоты - найбольш каштоўныя прыродаахоўны і навуковы аб\'ект.
Забраніраваць індывідуальны тур або экскурсію ў Бярэзінскі біясферны запаведнік можна тут
Апошнія навіны «Бярэзінскі біясферны запаведнік»
11-Снежня-2023
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае дарослых і дзяцей наведаць экскурсійна-анімацыйную праграму «Навагодняя казка ў Бярэзінскім», якая будзе праходзіць з 8 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года.
14-Кастрычнiка-2023
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае ўсіх жадаючых у нестандартны двухдзённы тур «Восеньская прыгода», які пройдзе ў першыя і самыя доўгія святочныя выходныя – з 5 па 6 лістапада 2023 года.
28-Верасня-2023
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае з 28 па 29 кастрычніка 2023 года акунуцца ў свет славянскай міфалогіі і наведаць святочны тур «Вялесава ноч»