Сусветны Дзень турызму
Навіны Горада
27-Верасня-2017
27 верасня 1979 гады ў горадзе Маніла Сусветнай турысцкай арганізацыяй быў заснаваны Міжнародны Дзень турызму, які вось ужо 37 гадоў святкуецца фактычна ва ўсіх краінах свету. У гэты дзень у буйных гарадах планеты арганізуюцца злёты турыстаў, святы на прыродзе і тэматычныя фестывалі, у якіх прымаюць удзел мільёны людзей.
Сёння ўсё больш людзей, узброіўшыся фотаапаратамі і відэакамерамі, накіроўваюцца на сустрэчу новых прыгод. Турызм з\'яўляецца адным з гарантаў міру і бяспекі на Зямлі, даверу і ўзаемаразумення паміж людзьмі, спрыяе развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі.
Падарожнічайце, пашырайце свой кругагляд, даследуйце для сябе новыя гарызонты, а гасцінная Беларусь заўсёды адкрыта для Вас! Бо менавіта тут Вас сустрэнуць добрыя і спагадлівыя людзі, чыстыя ўтульныя горады, унікальная некранутая прырода і багатая гісторыя.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.