Экскурсія на каняферму
Навіны Горада
01-Кастрычнiка-2017
Калі Вы любіце коней, любіце адкрываць для сябе шмат новага і цікавага, то гэтая экскурсія дакладна не пакіне Вас абыякавымі. У ходзе экскурсіі Вы ўбачыце ўсе стадыі працы каняфермы: ад утрымання коней да вытворчасці малака.
Больш падрабязна даведаецеся, колькі ўсяго жыве коней на ферме, як даюць і ад чаго залежыць мянушка жывёліны, чым яны харчуюцца, і як эфектыўна даглядаць за такой вялікай колькасцю жывёл. Вы пазнаёміцеся з прадстаўнікамі такіх выдатных парод коней як рускі і літоўскі цяжкавоз. Гэтыя коні маюць добры характар, яны магутныя, моцныя і цягавітыя, а самкі выдатныя і клапатлівыя маці.
Коні - жывёлы якія маюць строгую іерархію ў адносінах. Таму пры наведванні стайняў Вы зможаце паназіраць за іх паводзінамі ў статку, і выявіць, хто з насельнікаў з\'яўляецца лідэрам, і як несалодка прыходзіцца тым, хто спрабуе прэтэндаваць на іх месца. І, вядома ж, Вы зможаце зрабіць ўражлівыя фатаграфіі на фоне цэлага табуна коней!
А яшчэ, падчас экскурсіі вы наведаеце радзільнае аддзяленне фермы, дзе вы ўбачыце, як практычна ў натуральных умовах мамы-коні даглядаюць за нованароджанымі жарабятамі, бо ўмяшанне чалавека ў дадзены працэс зведзена да мінімуму. Вы ўбачыце, як дояцца коні і даведаецесь, што дапамагае жывёлам даваць больш малака. А на стадыі вытворчасці Вам адкрыюць сакрэты ператварэння малака ў кумыс. І ў завяршэнне экскурсіі Вас чакае дэгустацыя прадукцыі, якую Вы зможаце набыць адразу на ферме.
Даведацца цану і забраніраваць месца на экскурсію «У госці да коней» Вы можаце тут.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.