Фестываль традыцыйнай ежы Чарка-шкварка на Суле
Навіны Горада
19-Верасня-2017
Фэст Чарка-скварка на Суле сёлета пройдзе 23 верасня на тэрыторыі парку.
Беларуская кухня вядомая сваёй самабытнасцю. Падчас фэсту Чарка і скварка на Суле можна будзе не толькі паспрабаваць традыцыйныя стравы, але і навучыцца іх гатаваць. Менавіта для гэтага на тэматычных фуд-кортах пройдуць майстар-класы.
Які ж фэст без музыкі? Госці Сулы змогуць атрымаць асалоду ад сярэднявечнай музыкі, якую на працягу ўсяго фэсту будуць выконваць музыкі на канцэртнай пляцоўцы, размешчанай сярод камянёў старажытнага Кромлеха. Акрамя гэтага, на фэсце будуць арганізаваны розныя інтэрактыўныя зоны, дзе ахвотнікі змогуць навучыцца танчыць сярэднявечныя танцы, паспрабаваць сябе ў кіданні сякеры ці стральбе з лука.
Адправіць заяўку на арганізацыю індывідуальнай або карпаратыўнай экскурсіі з наведваннем фэсту Вы можаце тут.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.