Фестываль сярэднявечнай культуры Рубон 2017
Навіны Горада
23-Жнiўня-2017
На тэрыторыі самага старажытнага горада нашай краіны Полацка ля Кургана Бессмяротнасці ужо шосты раз разгарнуцца дзеянні самага маштабнага сярэднявечнага фэстывалю «Рубон». Акунуцца ў атмасферу мінулага, пранікнуцца гісторыяй і культурай нашых продкаў Вы зможаце назіраючы за ўдзельнікамі рыцарскага турніру і рэканструкцыі сярэднявечнай бітвы, якія пройдуць у другой і трэці дзень фестывалю. Не абыдзецца ў гэтыя дні і без майстэр-класаў, фестывалю батлейкі, катання на сярэднявечных караблях, пляцоўкі з рамеснікамі і вядома, канцэртаў сярэднявечнай музыкі. Асаблівай увагі заслугоўвае кулінарны фестываль, які пройдзе 2 верасня. Тут Вы зможаце смачна падсілкавацца і паспрабаваць стравы аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні.
А пачнецца фэст 1 верасень з феерычнай шоу-праграмы «Terra Incognita» - містычная вогненнае прадстаўленне, акрабатычныя трукі артыста тэатра «Cirque du Soleil», незабыўныя малюнкі святлом і шпулькі «Тэсла».
Мноства яркіх эмоцый і незабыўных ўражанняў пакіне гэты фестываль у памяці ўсіх гледачоў. Чакаем жыхароў і гасцей горада 1 верасня ў 21:00 на Кургане Бессмяротнасці!
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.