Фестываль Шлях Вікінгаў у Суле
Навіны Горада
16-Жнiўня-2017
Сёлетні фестываль будзе прысвечаны часу, калі праз беларускія землі праходзіў легендарны гандлёвы шлях \"З вараг у грэкі», які звязваў Балтыйскае і Чорнае мора. Цэнтральнай падзеяй фестывалю гэтага года стане Бітва на Нямізе і падзеі, якія ёй папярэднічалі. Асаблівасцю мерапрыемства з\'яўляецца, тое, што сюжэтная лінія новага фестывалю, з\'яўляецца працягам гісторыі, паказанай ў папярэднім годзе.
Гасцей фэсту чакаюць займальныя рыцарскія бітвы: «Круг Одзіна», «Круг Локі», масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчыкаў, бітвы атрадаў («бітва на масту», штурм брамы «замка», «ахова конунга» і г.д. ). Акрамя таго на канцэртнай пляцоўцы выступяць музычныя калектывы, пройдуць танцавальныя майстар-класы, танцы-гульні. На працягу двух дзён на тэрыторыі парку будуць арганізаваны зоны актыўнасці для гасцей свята. У Вас будзе магчымасць пастраляць з лука ў ціры, навучыцца кідаць дзіды і сякеры, паспрабаваць свае сілы ў мастацтве фехтавання, прайсці паласу перашкод і многае іншае.
Больш падрабязна даведацца аб Парку-музеі Інтэрактыўнай гісторыі Сула Вы можаце тут.Апошнія навіны «Экскурсія ў Вялікае Княства Сула»
31-Кастрычнiка-2024
Парк гісторыі «Сула» запрашае правесці самыя незабыўныя містычныя выходныя 2 і 3 лістапада разам і далучыцца да анімацыйнай праграмы «Сула містычная». Тут адкрываецца новы свет, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым.
07-Красавiка-2023
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае 9 і 16 красавіка 2023 года вас усей сям\'ёй адсвяткаваць Вялікдзень у панскім маёнтке «Сула»!
20-Сакавiка-2023
Экскурсійны партал Ekskursii.by і Гасцінічны комплекс «Панскі маёнтак Сула» запрашае Вас на незабыўную квэставую праграму «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў», якая будзе праводзіцца на тэрыторыі комплексу з 24 сакавіка па 2 красавіка 2023 года.