Экскурсіі на выходныя
Навіны Горада
28-Чэрвеня-2017
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў дзень вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, запрашаем Вас адправіцца на Аглядную экскурсію па Мінску. Падчас экскурсіі Вы ўбачыце асноўныя славутасці горада: архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці, Верхні горад, Траецкае прадмесце і, канешне, Нацыянальную бібліятэку, выкананую ў форме алмаза і якая сімвалізуе веды чалавека.
Палюбавацца велічнымі і прыгожымі замкамі запрашаюць мястэчкі Мір і Нясвіж. Падчас экскурсіі Вы даведаецеся гісторыю будаўніцтва манументальнага гатычнага Мірскага замка, пачуеце аповед пра яго знакамітых гаспадароў (Іллінічаў, Радзівілаў і князях Святаполк-Мірскіх). Нясвіж здзівіць прыгажосцю палацавага парку і інтэр\'ерамі замку. Таксама Вы наведаеце Фарны касцёл, першы ва Усходняй Еўропе помнік у стылі барока, і ўбачыце самую старую з захаваўшыхся ратуш Беларусі.
Апошнія навіны «Мір - Нясвіж»
20-Снежня-2023
Нясвіжскі палац 5 студзеня 2024 года напоўніцца радаснай і светлай атмасферай падчас канцэрта аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга «Калядны джаз».
03-Лiстапада-2023
Нясвіжскі замак запрашае ўсіх >25 лістапада 2023 года наведаць тэатралізаваны канцэрт «Падарожжа ў мінулае Нясвіжа»
03-Жнiўня-2022