Экскурсія Мір - Нясвіж па суботах
Навіны Горада
21-Чэрвеня-2017
Ужо ў гэтую суботу 24 чэрвеня 2017 г. Вы можаце адправіцца на самую папулярную і запатрабаваную экскурсію, якая пазнаёміць Вас з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, унесенымі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Мірскім замкам і Палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы.
Таксама Вас чакае знаёмства з мястэчкам Мір, дзе на працягу стагоддзяў цесна перапляталіся лёсы, культура і побыт беларусаў, палякаў, габрэяў, цыганаў і татар. Вы пабываеце на галоўнай Рынкавай плошчы, дзе ў цесным суседстве размяшчаюцца праваслаўны храм (Траецкая царква рэтраспектыўна-рускага стылю), касцёл Святога Мікалая, (збудаваны з камню ў пачатку XVII стагоддзя) і іудзейская сінагога.
Мірскі замак распавядзе Вам паданні і легенды, якія да гэтага часу захоўваюць тутэйшыя месцы, пра тое, як барановая галава на працягу стагоддзяў ахоўвае замак ад разбурэння, які скарб пільнуе замкавы прывід і якую таямніцу захоўваюць замкавя сажалкі.
Акрамя таго вы наведаеце Нясвіж, былую рэзідэнцыю аднаго з самых знакамітых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага - Радзівілаў, адзін з найстарэйшых і самых загадкавых гарадоў Беларусі. У час агляднай экскурсіі па горадзе Вы наведаеце Фарны касцёл, першы ва Усходняй Еўропе помнік у стылі барока, ўбачыце Слуцкую браму - арыгінальны помнік архітэктуры барока, які некалі ўваходзіў у сістэму гарадскіх умацаванняў, ратушу канца XVI - пачатку XVII стст., гандлёвыя рады, Рынкавую плошчу, дом рамесніка, помнік барока - кляштар бенедыктынак.
Непаўторнае аблічча Нясвіжу надае палацава-паркавы комплекс (XVI-XVII стст.), акружаны міфамі аб легендарных скарбах Радзівілаў і Чорнай даме. У Вас будзе магчымасць азнаёміцца з архітэктурай палаца, гісторыяй яго стварэння і будаўніцтва, жыццём і дзівоцтвамі яго знакамітых уладальнікаў, прагуляцца па алеях Старога парку.
Апошнія навіны «Мір - Нясвіж»
20-Снежня-2023
Нясвіжскі палац 5 студзеня 2024 года напоўніцца радаснай і светлай атмасферай падчас канцэрта аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга «Калядны джаз».
03-Лiстапада-2023
Нясвіжскі замак запрашае ўсіх >25 лістапада 2023 года наведаць тэатралізаваны канцэрт «Падарожжа ў мінулае Нясвіжа»
03-Жнiўня-2022