Последний звонок

Навіны Горада
Последний звонок

07-Чэрвеня-2017

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by віншуе школьнікаў з завяршэннем навучальнага года і разам з Вамі падводзіць вынікі апошняга званка.

30 мая скончыўся навучальны год і разам з юнымі падарожнікамі мы зноў адправіліся насустрач новым адкрыццям за яркімі ўражаннямі. У гэтым годзе ўвагу школьнікаў заваявалі індывідуальныя праграмы, у адрозненні ад мінулага года, калі попытам карысталіся масавыя мерапрыемствы.

Самыя актыўныя выпускнікі адправіліся на сустрэчу з магутным родам Радзівілаў — прынялі ўдзел ва ўнікальным квэсце «Таямніцы палаца Радзівілаў», дзе сталі сведкамі спірытычных сеансаў, пабывалі ў сутарэннях Нясвіжскага палацаі падняліся на абарончыя валы, прагуляліся па цяністых алеях старога парку, а таксама сустрэліся тварам да твару з жыхарамі палаца.

Іншыя аматары сярэднявечнай культуры адправіліся да руін некалі велічных замкаў у Крэва і Гальшанах, ў суправаджэнні Шляхціча, які распавёў пра падзеі, што адбываліся ў яго часы ў старажытных сцен.

Увагу юных мастакоў прыцягнула творчасць французскага мастака з беларускім паходжаннем Хаіма Суціна. Хлопцы і дзяўчаты пабывалі на радзіме мастака — у Смілавічах, дакрануліся да «Святой гары» - старажытнага капішча, наведалі фабрыку, дзе вырабляюць валенкі.

Па ранейшаму не засталіся па-за ўвагай, аднак пакінулі менш эмоцый, аб\'екты масавага наведвання:комплекс Станькава, Парк інтэрактыўнай гісторыі Сула, Дукорскі маёнтак, Строчыцы.

Дзякуем педагогам і бацькам за плённае супрацоўніцтва. Жадаем навучэнцам яскравых канікул, а педагогам прыемнага адпачынку. Выпускнікам - паспяховай здачы экзаменаў і пабольш зялёнага святла на жыццёвым шляху!

Апошнія навіны «»

Віншуем з Раством Хрыстовым!

07-Студзеня-2025

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
Віншуем з Новым 2025 годам!

31-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Новага 2025 года!
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
Віншуем з Раством Хрыстовым!

25-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome