Экскурсія ў Полацк

Навіны Горада
Экскурсія ў Полацк

29-Мая-2017

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by 10 чэрвеня 2017 г. запрашае ўсіх на экскурсію ў Полацк - самы старажытны горад Беларусі, які з\'яўляецца радзімай Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага.

Падчас экскурсіі па Полацку Вы наведаеце Верхні замак - месца, дзе ў X стагоддзі, у асяроддзі рэк і глыбокіх рвоў, паўстаў непрыступны па тых часах, полацкі дзяцінец - адміністрацыйны цэнтр старажытнага горада. Убачыце Сафійскі сабор - кафедральны сабор Полацка, збудаваны візантыйскімі дойлідамі ў XI-XII стст., як сімвал роўнасці Полацка з Канстанцінопалем і суперніцтва з Кіевам і Ноўгарадам, агледзіце музей сабора і спусціцеся ў падзямелле. Побач з саборам Вы ўбачыце унікальны помнік пісьменства XII ст. - Барысаў камень, з таямнічым надпісам, значэнне якога да гэтага часу не змаглі расшыфраваць навукоўцы.

Таксама падчас экскурсіі Вы наведаеце перліну Полацка - комплекс Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра, заснаванага заступніцай беларускіх зямель - Святой Еўфрасіняй Полацкай. Акрамя таго Вы наведаеце Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву, дзе захаваліся унікальныя фрэскі XII стагоддзя і зможаце прыкласціся да мошчаў прападобнай Еўфрасінні і пакланіцца Святому Крыжу - адной з галоўных рэліквій Беларусі.

Апошнія навіны «Полацк»

XXХIV Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі ў канцэртнай зале Сафійскага сабора

02-Красавiка-2022

Экскурсійны партал Ekskursii.by у рамках экскурсій у Полацк і Сафійскі сабор запрашае Вас наведаць XXХIV Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі , які пройдзе з 3 красавіка па 20 траўня 2022 года ў канцэртнай зале Сафійскага сабора.

Музычны фэст у Полацку

13-Красавiка-2016

Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх жадаючых адправіцца ў найстаражытны горад Беларусі Полацк на XXIX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі 16, 21 і 27 красавіка 2016. Акуніцеся ў свет музыкі і прыгажосці!
Экскурсія ў Полацк разам з Ekskursii.by

30-Ліпеня-2014

Ekskursii.by запрашае мінчан і гасцей сталіцы 10 жніўня на экскурсію па старым горадзе Беларусі Полацку! Дазвольце сабе пазнаёміцца з яркімі старонкамі гісторыі Полацка і наведаць святыя месцы, па якім даўным-даўно ступала нага Ефрасінні Полацкай.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome