Экскурсія ў Віцебск
Навіны Горада
05-Мая-2017
Падчас Агляднай экскурсіі па Віцебску Вы пазнаёміцеся з найбольш значнымі грамадзянскімі і культавымі пабудовамі горада. Вы ўбачыце адроджаную царкву Звеставання XII стагоддзя - адзіны ва Усходняй Еўропе помнік візантыйска-балканскага дойлідства, дзе маліліся калісьці Альгерд Вялікі і Аляксандр Неўскі, Свята-Пакроўскі сабор XVII ст., пабудаваны манахамі трынітарыями (членамі каталіцкага ордэна Св. Тройцы), касцёл Св. Варвары, Васкрасенскую царкву - помнік архітэктуры віленскага барока.
Акрамя таго Вы пройдзіце па старадаўніх вулачках \"паўночнай сталіцы\" да Губернатарскага палаца , у якім каля двух тыдняў жыў Напалеон падчас вайны 1812 г. і ратушы - сімвала горада. Таксама Вы наведаеце адзін з самых вядомых аб\'ектаў Віцебска - Летні амфітэатр, на пляцоўцы якога традыцыйна праходзіць фестываль \"Славянскі базар\".
Акрамя таго Вы наведаеце музей-сядзібу \"Здраўнева\", якая знаходзіцца недалёка ад Віцебска на высокім маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны. менавіта з гэтай сядзібай звязаны многія гады жыцця і творчасці вялікага рускага мастака Іллі Рэпіна.