Беларусь - краіна чатырох рэлігій

Навіны Горада
Беларусь - краіна чатырох рэлігій

17-Красавiка-2017

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by рады прадставіць вашай увазе новую экскурсію Беларусь - краіна чатырох рэлігій. Экскурсія глыбей пазнаёміць Вас з асаблівасцямі ўзнікнення і развіцця, культурай і традыцыямі найбольш распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі веравызнанняў - праваслаўя, каталіцызму, іудаізму і ісламу.

Беларусь – талерантная дзяржава, у якой на працягу стагоддзяў мірна суседнічаюць чатыры канфесіі: праваслаўе, каталіцызм, іўдаізм і іслам. Гэта тлумачыцца тым, што на працягу ўсёй гісторыі на тэрыторыі Беларусі пражывала вялікая колькасць розных народаў, кожны з якіх спавядаў сваю рэлігію. Так ці інакш, народы ўзаемадзейнічалі адзін з адным: гандлявалі, уступалі ў змешаныя шлюбы. Усё гэта спрыяла развіццю верацярпімасці, прыняццю і разуменню нормаў і звычаяў розных рэлігій.

У рамках экскурсіі Беларусь - краіна чатырох рэлігій Вы наведаеце па аднаму культаваму збудаванню кожнай рэлігіі: Касцёл Святых Сымона і Алены, Саборную Мячэць, Сінагогу мінскай іудзейскай абшчыны, Свята-Елісавецінскі манастыр і даведаецеся аб асноўных адрозненнях каталіцызму ад праваслаўя, пра гісторыю уніяцкай царквы ў Беларусі, пра тое, як у Вялікім княстве Літоўскім з\'явіліся габрэі і чаму свяшчэнная кніга іудзеяў каштуе як новы аўтамабіль, а таксама пра тое, як іслам з\'явіўся на тэрыторыі Беларусі і хто сёння працягвае вызнаваць гэтую рэлігію.

Адпраўляйце заяўку і браніруйце экскурсіі прама тут Браніраваць

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome