Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017
Навіны Горада
06-Красавiка-2017
Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017 праводзяць Нацыянальны выстававы цэнт БЕЛЭКСПА сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У кірмашы прымаюць удзел звыш за 150 удзельнікаў з юольш чым 15 дзяржаў, сярод якіх Расія, Украіна, Польшча, краіны Балтыі, Партугалія, Італія, Грэцыя, Славакія, Балгарыя, Турцыя, Егіпет і інш.
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» таксама бярэ ўдзел у выставе ў 2017 годзе і прадстаўляе поўны спектр турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь. Сярод прапаноў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - буйнейшага тураператара Беларусі па ўязным і ўнутраным турызме - Вы знойдзеце прапановы па розных напрамках адпачынку: ад санаторна-курортнага лячэння і рэгулярных экскурсій па Беларусі да арганізацыі мерапрыемстваў у сферы дзелавога турызму. Наша прадпрыемства працуе ў сферы ўязнога турызму на працягу 10 гадоў і прадастаўляе сваім гасцям магчымасць браніравання ўсіх аб\'ектаў адпачынку на тэрыторыі Беларусі, арганізацыю паляўнічых тураў, спартыўных мерапрыемстваў і вучэбна-трэніровачных збораў, паслугі высокакваліфікаваных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, сучасныя канферэнц-залы і пляцоўкі для перамоваў, кафэ і рэстараны з традыцыйнай беларускай кухняй і многае іншае.
Мы чакаем Вас 6-8 красавіка 2017 года ў Нацыянальным выстававым цэнтры БЕЛЭКСПА па адрасу г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14 на стэндзе D-21!
Час працы кірмаша: 6-7 красавіка 10.00-19.00, 8 красавіка 10.00-16.00.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.