Масленіца 2017
Навіны Горада
08-Лютага-2017
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на традыцыйную беларускую Масленіцу! Святочныя гулянні на свежым паветры, пышныя бліны, духмяны чай, катанне на канях і карагоды каля вогнішча. Мы ўжо падабралі самыя лепшыя праграмы па даступным кошце - абярыце ідэальны адпачынак для сябе!
Якія асацыяцыі ў Вас выклікае слова «Масленіца»?
Чыёсьці ўяўленне малюе вясёлыя зімовыя забавы, песні і скокі, іншыя ўспамінаюць смак духмяных бліноў з мёдам і гарачым чаем. А ўяўленне аматараў яркіх эмоцый і весялосці з задавальненнем сумесціць і тое, і іншае, дадасць яшчэ спальванне пудзіла зімы і карагоды каля вогнішча.
Мы ж зрабілі для вас падборку самых яскравых і цікавых праграм у лепшых турыстычных комплексах Міншчыны. Цэнтры народнай архітэктуры і побыту, старадаўніх тэхналогій «Строчыцы» і «Дудуткі»; шляхецкія сядзібы «Дукорскі маёнтак» і «Парк інтэрактыўнай гісторыі «Сула»; конная сядзіба «Буцэвічы» і цэнтр пчалярства «Свет пчол»; Старажытны Заслаўль і самабытная база «Экспедыцыя», Бярэзінскі біясферны запаведнік і Цэнтр экатурызма «Станькава».
Вам трэба толькі перайсці па спасылцы і абраць ідэальны варыянт для сябе – усё астатняе за намі: падача транспарта па зручным для Вас адрасу, суправаджэнне высокакваліфікаваным экскурсаводам, памятныя сувеніры ў нацыянальным стылі.
Зрабіце свой адпачынак незабыўным!Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.