Міжнародная турыстычная выстава TOUREST 2017
Навіны Горада
08-Лютага-2017
Міжнародная турыстычная выстава TOUREST - найстарэйшая і найбуйнейшая ў краінах Балтыі - праводзіцца з 1991 года. У 2016 годзе ў трохдзённай выставе была рэкордная колькасць удзельнікаў - 521 з 22 краін, сярод якіх была прадстаўлена Беларусь.
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» таксама возьме ўдзел у выставе ў 2017 годзе. Штогод на стэндзе Беларусі жыхары Эстоніі маглі азнаёміцца з турыстычнымі магчымасцямі нашай краіны, а на 26-ай выставе наша прадпрыемства прадставіць поўны спектр турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь. Сярод прапаноў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - найбуйнейшага тураператара Беларусі па ўязным і ўнутраным турызме - Вы знойдзеце прапановы па розных напрамках адпачынку: ад санаторна-курортнага лячэння і рэгулярных экскурсій па Беларусі да арганізацыі мерапрыемстваў у сферы дзелавога турызму. Наша прадпрыемства працуе ў сферы ўязнога турызму на працягу 10 гадоў і прадастаўляе сваім гасцям магчымасць браніравання ўсіх аб\'ектаў адпачынку на тэрыторыі Беларусі, паслугі высокакваліфікаваных экскурсаводаў, у тым ліку гідаў-перакладчыкаў, сучасныя канферэнц-залы і пляцоўкі для перамоваў, камфартабельныя аўтобусы, кафэ і рэстараны з традыцыйнай беларускай кухняй і многае іншае.
Мы чакаем Вас 10-12 лютага 2017 года ў выставачным комплексе Пірыта ў Таліне на стэндзе Беларусі (К8)!
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.