Трыенале графікі ў Мінску
Навіны Горада
06-Чэрвеня-2016
Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць 8 чэрвеня 2016 года а 17-й гадзіне на вернісаж выставы «9. Трыенале Польскай Графікі», які адбудзецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Трыенале Польскай Графікі з\'яўляецца найболей важнай і прэстыжнай графічнай падзеяй з даўняй традыцыяй. Гэта конкурс, які ўяўляе сабою цыклічны прагляд польскай сучаснай графікі. Дзявятае агульнапольскае Трыенале графікі - гэта адна з галоўных падзей, што суправаджаюць Міжнароднае Трыенале графікі ў Кракаве. Абедзве падзеі праходзяць у той ж самы час. Акадэмія мастацтваў у Катавіцы ўпершыню выступае арганізатарам гэтай мерапрыемства.
Мэтай трыенале з\'яўляецца вылучэнне найболей актуальных і каштоўных тэндэнцый у вобласці графікі.
Наведаць музей гісторыі горада Мінска можна ў рамках агляднай экскурсіі па Мінску, а адправіць заяўку можна ўжо цяпер.
Апошнія навіны «Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь»
01-Чэрвеня-2022
27-Лютага-2020
28-Верасня-2019