Выстаўка ў Нацыянальным гістарычным музеі
Навіны Горада
17-Мая-2016
У экспазіцыю ўключаны фатаграфіі Марыны Бацюковай, спецыяліста ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас свята - абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)».
Асноўныя тэмы работ - штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве. Абрад «Пахаванне стралы (сулы)» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі - маланкі-стралы. Традыцыйна жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, спяваюць і ідуць насустрач адзін адному з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы да жыта.
Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра Нацыянальны гістарычны музей Вы можаце на старонцы аб'екта, а даведацца падрабязней аб заказе экскурсій на партале - тут.
Апошнія навіны «»
07-Студзеня-2025
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
31-Снежня-2024
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
25-Снежня-2024
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.