Дзень Перамогі ў Заброддзе

Навіны Горада
Дзень Перамогі ў Заброддзе

06-Мая-2016

Экскурсійны партал Ekskursii.by разам з Вёскай-музеем «Заброддзе» запрашае ўсіх жадаючых 9 мая 2016 года на свята, прысвечанае Вялікай Перамоге! На адкрытым паветры, сярод дрэў на беразе рэчкі пройдзе канцэртная праграма з удзелам розных выканаўцаў. Будуць адкрыты экспазіцыі ў музеі Першай сусветнай вайны і музеі рэтра-тэхнікі. Таксама гасцей мерапрыемства чакаюць паказальныя выступленні творчых калектываў, а ў давяршэнне - самая смачная каша з салдацкай палявой кухні!

Аб свяце, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі, у Заброддзе ведаюць многія. Прыязджае звычайна некалькі сотняў чалавек з розных частак Беларусі і не толькі!
Уваход на мерапрыемства свабодны.

    Праграма:

  • 12.00 - пачатак на лазарэтных могілках Першай сусветнай вайны каля в. Заброддзе; ускладанне кветак, паніхіда;
  • хрэсны ход да Барыса-Глебскай капліцы-помніка; званічны звон;
  • падзячны малебен;
  • канцэртная праграма «Мы дзеці той вайны»;
  • паказальныя выступленні ваенна-патрыятычнага клуба «Юны дэсантнік»;
  • палявая кухня «Перамога наша - добрая і каша»;
  • акцыі «Мы малюем перамогу», «Дрэва Свету»;
  • продаж сувеніраў;
  • агляд музейных экспазіцый Першай сусветнай вайны і рэтра-тэхнікі;
  • выстава клуба юных мадэлістаў;
  • спаборніцтвы па стральбе;
  • работа гандлёвых пунктаў.

Наведванне вёскі-музея «Заброддзе» магчыма ў рамках экскурсіі. Адправіць заяўку на браніраванне Вы можаце прама тут, а азнаёміцца з правіламі заказу экскурсіі на партале Ekskursii.by - тут.

Апошнія навіны «»

Віншуем з Раством Хрыстовым!

07-Студзеня-2025

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Раство — гэта час, калі ў паветры лунае асаблівая магія. Гэта час, калі мы збіраемся за сталом, каб падзяліцца цяплом, дабрынёй і верай у цуды.
Віншуем з Новым 2025 годам!

31-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Новага 2025 года!
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць.
Віншуем з Раством Хрыстовым!

25-Снежня-2024

Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome