Першая і адзіная ў Рэспубліцы Беларусь маштабная калекцыя такога тыпу - прадстаўлена больш за 300 экзэмпляраў тэхнікі з розных эпох і краін: ад легендарных савецкіх аўтамабіляў і матацыклаў да зорак амерыканскага аўтапрама і папулярных еўрапейскіх мадэляў.
Выгаднае геаграфічнае становішча для ўнутраных турыстычных маршрутаў:- у цэнтры Рэспублікі Беларусь у 25 км ад сталіцы - горада Мінска;
- менш за 1 км ад Нацыянальнага аэрапорта МІНСК;
- у 10 км ад трасы Менск-Масква.