Батанічны сад Акадэміі навук

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Натуральна-навуковы

Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук з'яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванню біяразнастайнасці жывых раслін, вядучай навуковай установай у галіне вывучэння экалогіі раслін. Даследаванні і практычная праца ў галіне адаптацыі раслін забяспечылі стварэнне генафонду дэкаратыўных і гаспадарча-карысных раслін з больш за 12 тысяч найменняў, які складае нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйнай датай адкрыцця Цэнтральнага батанічнага саду лічыцца 17 красавіка 1932 года, дзень, калі Мінскі гарадскі савет пастанавіў прадаставіць для будучага батанічнага саду прыкладна 106 га зямлі ў раёне цяперашняга парка Чалюскінцаў. На працягу ўжо больш за восемдзесят гадоў Батанічны сад не спыняў сваю працу нават падчас вайны. Увесь гэты час сад пашыраўся не толькі тэрытарыяльна, але і ўнутрана, папаўняючы свае калекцыі кветак, кустоў і дрэў.

У 2007 годзе ў батанічным садзе адкрылася экспазіцыйная аранжарэя, будаўніцтва якой было пачата ў 2004 годзе. У аранжарэі прадстаўлены экзатычныя расліны, якія насяляюць розныя кліматычныя зоны планеты. Дзякуючы адкрыццю новага збудавання, батанічны сад не зачыняецца на зіму з лістапада па красавік, а застаецца адкрытым для наведвання аранжарэі.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак

Каса 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

220012, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, 2в