Легенда "Пра што маўчаць манастырскія сцены"
Легенды Беларусі
У 1791 годзе Дубровенскае графства перайшло ў валоданне генерал-лейтэнанта Ксавэрыя Любамірскага. Да гасціннага гаспадара любілі прыязджаць важныя персоны на балі і паляванне. Багатыя жаніхі адзін за адным прасілі рукі Клеменціны, дачкі Любамірскага, але ўсё атрымлівалі адмову. Аднойчы непрыступная прыгажуня закахалася ў станістага і прывабнага памешчыка Пятра Кроера, які не вылучаўся ні багаццем, ні высокімі маральнымі якасцямі. Разумеючы, што бацька не будзе рады яе выбару, княгіня таемна абвянчалася са сваім выбраннікам ў манастыры і, прыхапіўшы бацькаўскія грошы, збегла.
Бацька ў гневе падпаліў драўляны манастыр бернардынцаў і ўтапіў двух манахаў, якія мелі дачыненне да таемнага шлюбу. Пасля, на схіле гадоў, усвядоміўшы свае грахі, князь пабудаваў новы мураваны манастыр на месцы згарэлага.