Картэзiянцы

Картэзіянцы ці картузiанцы (лац. cartusia - ад назвы першай мясціны, Вялікая Шартрэз - La Grande Chartreuse)– манаскі ордэн рымска-каталіцкай царквы, заснаваны ў 1084 Св. Бруна Кёльнскім ў Шартрезских гарах каля Гренобля, але афіцыйна ордэн быў зацверджаны папам рымскім Інакенціем III у 1133 г., а ў перыяд з канца XII ст. па сярэдзіну XIV ст. картэзіанскія манастыры распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе, ад Ірландыі да Польшчы. Да цяперашняга часу захаваліся нязначныя картэзіанскія манастыры ў Італіі, Іспаніі, Францыі. На тэрыторыі Беларусі адзіны картэзіанскі манастыр быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. ў Бярозе сынам Льва Сапегі Казімірам.

Картэзіянцы вядуць  жыццё амаль пустэльнка: набажэнствы займаюць у картэзіянцаў большую частку дня і ночы, манахі сілкуюцца на большай частцы года адзін раз у дзень, не ядуць мяса і раз у тыдзень посьцяць. Картэзіянцы выконваюць бязмоўе, але падчас штодзённай прагулкі могуць гутарыць адно з адным. На працягу ўсей гісторыі ордэна іх лад жыцця практычна не змянўся. Пачынаючы з XII ст. да ордэна далучылася невялікая колькасць жаночых манастыроў, у статуце якіх патрабаванне бязмоўя і адзіноты некалькі змякчэна. Галоўным крыніцай даходаў картэзанскага ордэна служыць сусветна вядомы лікёр «Шартрэз» , у вытворчасці якога занята ўсяго чатыры манахi.