Гісторыя развіцця
Узніклі Рубяжэвіч у XIII – XIV стст. Гэта даволі вялікае мястэчка належала некалі да Слуцкага княства.
Вядома, што ў сярэдзіне XVI у. тут праходзіла літоўская мяжа з пад Брэста праз Мінск, Наваградак аж да Дзвіны і Пскоўскіх уладанняў. Гэта была ўскраіна Літвы званая па па-славянску «мяжа», адгэтуль магчыма і адбываецца назва мястэчка Рубяжэвічы. Са звестак, што паказваюць на «памежнае мінулае» мястэчка, вядома пра тое, што тут некалі быў тут замак з абарончай крэпасцю.
Мястэчка ў XVI у. было рэзідэнцыяй Радзівілаў, пад кіраваннем якіх Рубяжэвічы сталі гандлёва-рамесным цэнтрам, з насельніцтвам каля 2 тысяч чалавек і рэгулярнымі кірмашамі. Былі ў Рубяжэвічах і касцёл, і сінагога, і праваслаўная царква.
Не гледзячы на сваё старажытнае паходжанне Рубяжэвічы, аднак, не ператварыліся ў горад. Новыя дарогі ў Вільнюс і Брэст абмінулі мястэчка. Паўднёва-заходней праз Стоўбцы прайшла чыгунка. Такім чынам, напачатку XX у. Рубяжэвічы, як мястэчка вядомае ярмаркамі-кірмашамі, даканцова губляюць сваё значэнне.
Пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. за Рубяжэвічамі распасціралася дзяржаўная мяжа, што падзяляла Польшчу з Савецкім Саюзам.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны сяло акупавана з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года.
Турыстычны патэнцыял
Касцёл св. Іосіфа. Поруч з храмам агароджа з брамам і драўляны будынак плябаніі.
Старыя будынкі пякарні і пошты (мяжа XIX і XX стагоддзяў).
Яўрэйскія могілкі.
Магілы польскіх салдатаў 1920 года.
Праваслаўная царква св. Мікалая.
Аптэка, адкрытая ў 1875 годзе, у часы кіравання імператара Аляксандра II і неўзабаве атрымалая афіцыйны дазвол на продаж лекавых траў.