Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне пра Вялікую Бераставіцу ўтрымоўваецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра 1506 года пра перадачу селішча ў вечнае карыстанне Аляксандру Хадкевічу за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзідэнцыю. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ў валоданні Мнішакаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас дараваў Бераставіцы Магдэбургскае права і герб. Неўзабаве на Рынку мястэчка пабудавалі ратушу. 19 верасня 1794 года ў бітве паміж паўстанцамі пад камандай Тадэвуша Касцюшка і расійскімі войскам у Бераставіцы загінула больш 250 паўстанцаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары мястэчка прымалі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Пасля падаўлення паўстання 1863 года каталіцкі храм на тэрыторыі Вялікай Бераставіцы быў перададзены праваслаўным, а манастыр - зачынены. У 1915 годзе нямецкія войскі акупавалі мястэчка. Па Рыжскай мірнай дамове 1921 года Вялікая Бераставіца ўвайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе Вялікая Бераставіца ўвайшла ў склад БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1947 годзе Вялікая Бераставіца атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.
Турыстычны патэнцыял
У Вялікай Бераставіцы захаваўся цэлы шэраг славуьасцей, якія захоўваюць памяць пра багатую гісторыю гарадскога пасёлка. У самым цэнтры Вялікай Бераставіцы знаходзіцца шматвекавы касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў стылі барока, пабудаваны ў 1620 годзе. На дадзены момант касцёл знаходзіцца ў паўразбураным стане. Важным праваслаўным храмам гарадскога пасёлка з'яўляецца Свята-Нікалаеўская царква пабудаваная ў 1868 годзе на сродкі памешчыка графа Касакоўскага, урады і вернікаў. Дзейсным каталіцкім храмам у Бераставіцы з'яўляецца касцёл Ператварэння Гасподняя, які быў пабудаваны напачатку XX стагоддзя ў неагатычным стылі. Да 500-годдзю пасёлка ў Вялікай Бераставіцы была ўсталявана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Дрэва жыцця» вышынёй звыш чатырох метраў. Таксама ў Бераставіцы ўсталяваны помнік С.В.Прытыцкаму, змагару за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных заходніх абласцей Беларусі і бераставіцкай зямлі.